Трэнінг у Румыніі: пра ролю моладзь супраць радыкалізацыі ў свеце

583

European Confederation of Youth Clubs запрашае 24 удзельнікаў з усёй Еўропы на трэнінгавы курс, які абмяркуе ролю моладзевых работнікаў у тым, каб папярэдзіць гвалтоўны экстрэмізм сярод моладзі.

Калі: 28 жніўня — 2 верасня 2017 года.
Дзе: Sibiu, Румынія.

Трэнінг падзеліцца лепшымі практыкамі ў моладзевай працы як метадзе папярэджвання гвалтоўнай радыкалізацыі моладзі. Актыўнасці будуць складацца з варкшопаў, лекцый, групавой працы і абмену досведаў / выклікаў.

Трэнінг таксама будзе ўключаць частку, у якой эксперты распавядуць пра даследванні рэлігійнай радыкалізацыі і паводзінаў маладых экстрэмістаў.

Удзельнікі падзеляцца лепшымі практычнымі прыкладамі і ўласнымі нацыянальнымі адказамі на экстрэмізм/радыкалізм.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 50 еўра.

Удзельнікам цалкам каменсуюцца выдаткі на праезд, а таксама прадастаўляецца бясплатнае пражыванне і харчаванне.

Дэдлайн — 15 лютага 2017 года.

Спампаваць заяўку і даведацца больш інфармацыі можна тут.

Глядзіце таксама: