Трэнінг у Турцыі для моладзевых работнікаў

Трэнінг “Reducing the Barriers to Employability Through Entrepreneurial Skills” шукае трох ўдзельнікаў з Беларусі.

Калі: 21-29 кастрычніка 2019 года.
Дзе: Kayseri, Турцыя.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі.

Мэта праекту – выявіць і падзяліцца інструментамі і практыкамі для павышэння і развіцця прадпрымальніцкіх навыкаў і кампетэнцый для моладзевай працы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець невялікі досвед у міжнародных трэнінгах;
  • узрост – ад 21 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • мець жаданне перадаць досвед, атрыманы падчас трэнінгу.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 275 еўра. Пражыванне і харчаванне – за кошт арганізатараў.

Каб падаць заяўку, неабходна стаць падпісантам арганізацыі New Faces у сацсетках vk.com/ngonewfaces / facebook.com/newfacesorg / Instagram @newfacesblr і запоўніць заяўку па спасылцы.

Дэдлайн – 19 снежня 2018 года.

Падрабязнасці па спасылцы.