Трэнінгавая праграма па Еўрапейскім праве і эканоміцы

Трэнінгавая праграма была распрацавана для прафесіяналаў з краін Еўрапейскай палітыкі суседства, Цэнтральнай Азіі і Заходніх Балканаў.

На працягу 12 тыдняў удзельнікі і ўдзельніцы пройдуць інтэнсіўны трэнінг па прававым, эканамічным і палітычным функцыянаванні Еўрапейскага Саюза. Акрамя таго, праграма ўключае тыднёвую вучэбную паездку ў Брусель і Люксембург для сустрэч з цікавымі асобамі ў Еўрапейскім парламенце, Еўрапейскай камісіі, ЕСЗД, Судзе ЕС і іншых установах ЕС.

Калі: 8 красавіка – 27 чэрвеня 2019 года.
Дзе: Рыга, Брусэль, Люксембург.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплочваюць кошт навучання і матэрыялы, транспартныя выдаткі ў Рыгу і назад, уключаючы страхоўку, пражыванне ў Рызе, транспартныя выдаткі ў Брусель і Люксембург, пражыванне ў Бруселі і Люксембургу, невялікія кішэнныя грошы для аплаты базавых патрэбаў.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі ад прафесіяналаў з грамадскіх арганізацый, НДА, навучальных установаў, якія маюць не менш за два гады досведу працы;
  • валоданне ангельскай мовай.

Заяўка падаецца анлайн па спасылцы.

Перад гэтыя неабходна падрыхтаваць наступныя дакументы:

  • CV;
  • апісанне пасады і абавязкаў;
  • матывацыйны ліст;
  • копіі ўніверсітэцкіх дыпломаў;
  • рэкамендацыя ад працадаўцы;
  • пацверджанне валодання ангельскай мовай на ўзроўні, дастатковым для навучання.

Дэдлайн – 29 студзеня 2019 года.

Паводле by.odb-office.eu