Трэнінгавы кэмп EYP

Еўрапейскі моладзевы парламент запрашае на трэнінгавы кэмп ва Ўкраіне.

Калі: 9-13 жніўня 2017 года.
Дзе: Татарын (Карпаты), Украіна.

Трэнінг будзе складацца з чатырох модуляў:

  • Нацыянальны камітэт развіцця;
  • EYP кіраўніцтва;
  • EYP медыі;
  • Праектны мэнэджмент.

Мерапрыемства скіравана на тых “моладзевых парламентарыяў”, якія жадаюць стаць бучымі сябрамі каманды. Мэта трэнінгу – узгадаваць новае пакаленне моладзевых парламентарыяў.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты з Украіны, Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі і Расіі, якія пакуль не маюць досведу супрацы з EYP.

Праграма мерапрыемства будзе ўключаць, апроч афіцыйнай часткі, традыцыйныя “кастры” і нацыянальныя вечарыны.

Фінансавыя ўмовы 

Унёсак за ўдзел складае 35 еўра. Пражыванне і харчаванне прадастаўляецца бясплатна. Выдаткі на дарогу вяртаюцца ў памеры да 100 еўра.

Калі вы зацікавіліся магчымасцю, тэрмінова пішыце сюды.