Трэнінгі па праектным менеджменце і фандрайзінгу

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава запрашае на трэнінгі па праектным менежменце і фандрайзінгу.

Дзе: Вільнюс, Лтва.
Калі: красавік-травень 2018 года.

Усяго плануюцца тры трэнінгі (з адной і той жа праграмай) з удзелам не больш за 15 чалавек кожны. Трэнінгі ладзяцца ў БДПЧ у Вільнюсе. Пры неабходнасці прадастаўляецца візавая падтрымка.

У рамках трэнінга ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць растлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі;  набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэта, асноўных прынцыпаў справаздачнасці, атрымаць каштоўныя каментары і парады з боку экспертаў наконт пераўтварэння ўласнай ідэі ў жыццяздольны праект і пошуку партнёраў.

Таксама ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі абвешчанага конкурсу праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на ўзніклыя пытані.

Патрабаванні да ўдзельнікаў

У першую чаргу трэнінгі разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі па Катэгорыі 1 конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ 1 сакавіка 2018 года, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга.

Перавага будзе аддавацца рэгіянальным ініцыятывам; ініцыятывам з боку ахвяр рэпрэсій, якія імкнуцца рэінтэгравацца ў грамадства і займаюць актыўную пазіцыю; ініцыятывам у абарону правоў уразлівых груп.

Дэдлайн падачы заяўкі – 10 красавіка 2018 года.

З пытаннямі можна звяртацца па электроннай пошце.