Тры цікавенныя лекцыі ад Курылкі Гутэнберга

Праект “Курилка Гутенберга” запрашае ў гэтую пятніцу на тры цікавенныя лекцыі.

Калі: 24 лістапада 2017 года а 19:00.
Дзе: прастора Space, вуліца Кастрычніцкая, 16А.

1. Алёна Сергеева – мастачка, выкладчыца. Вучыць дарослых маляваць. Распрацавала курс IMAGO – кампіляцыю арт-тэрапіі, малявання і гісторыі мастацтва. Яна выступіць з лекцыяй “Як пракоцаць сябе да ўзроўню Леанарда да Вінчы”.

Леонарда называў сябе вучнем досведу. Лекцыя складаецца з 7 прынцыпаў / накірункаў, у якіх ён развіваў сябе на працягу ўсяго жыцця. Кожны з прынцыпаў мае практыкаванні, якія кожны з нас ужо засвоіў, але цяпер мы зразумеем агульную карцінку разумення і сэнс таго досведу.

2. Кірыл Куз
ьміч – выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Яго тэма – бяспека палётаў.

Ці шмат хто ведае, што самалёт з’яўляецца самым бяспечным траспартам? СМІ часто афішуюць авіякатастрофы, і праз гэта людзі часта баяцца лётаць. Ці так гэта насамрэч?

3. Андрэй Каско – навуковы супрацоўнік Інстытута энэргетыкі НАН Беларусі. Яго тэма – электрычная ўтопія.

Уваход вольны! Але неабходна абавязкова зарэгістравацца. Колькасць месцаў абмежаваная, але не саромейцеся пісаць у дзень мерапрыемства – хтосьці дый “адваліцца”.