Тры дні новых ведаў пра беларускі PR

З 30 кастрычніка па 1 лістапада кафедра тэхналогій і камунікацый ІЖ БДУ ладзіць штогадовы форум “Тыдзень беларускага PR”. Сёлетні форум прысвечаны 25-годдзю PR-індустрыі ў Беларусі – ў 1993 г. у Беларусі ўзніклі першыя PR-агенцтвы, Нацыянальны прэс-цэнтр і інш. Цягам трох дзён прафесіналы ў галіне PR будуць распавядаць пра самыя цікавыя і паспяховыя тэматычныя кейсы, а наведвальнікі змогуць занурыцца ў свет PR і паўдзельнічаць у святочным мерапрыемстве.

Свята беларускага PR – гэта не толькі важная дата, але і серыя круглых сталоў, майстар-класаў ад выбітных PR-спецыялістаў, дыскусіі на актуальныя тэмы. Сярод запрошаных на мерапрыемства спікераў PR-спецыяліст Таццяна Курбат, кіраўнік Савета Асацыяцыі кампаній камунікацыйных кансультантаў Раман Касціцын, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый “velcom” Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела спецыяльных праектаў агенцтва “Terra Group” Ія Каломцава, PR-мэнаджар камунікацыйнага агенцтва “Pocket Rocket” Ала Алоэ.

Умовы

Форум “Тыдзень беларускага PR-2018” пройдзе на факультэце журналістыкі БДУ. Уваход вольны.

Падрабязней – на сайце кафедры тэхналогій і камунікацый ІЖ БДУ і на старонцы падзеі ў vk.