Тры месяцы ў Associated Press

Associated Press прапануе аплочваемую стажыроўку “Global News Internship” – індывідуяльна распрацаваную праграму навучання для студэнтаў, якія жадаюць навучыцца шматфарматнай журналістыцы.

Стажыроўкі будуць ладзіцца ў 8 гарадах ЗША (Чыкага, Філадэльфіі, Лос-Анджэлесе, Феніксе, Маямі, Сакрамента, Нью-Ёрку, Вашынгтоне) і ў лакацыях па ўсім свеце (Лондане, Мехіка, Бангкоку, Маскве, Нью-Дэлі, Токіа і інш). Працягласць  – 12 тыдняў.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты дзённай формы навучання і нядаўнія выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў.

Практыканты будуць ствараць тэкставыя, фота- і відэарэпартажы для AP. У іх абавязкі будзе уваходзіць асвятленне тэрміновых навін, праца на шматфарматным праектам, які можа быць апублікаваны шматлікімі медыяарганізацыямі па ўсім свеце.

Як падацца

Кандыдаты мусяць даслаць эсэ-жыццярыс (памерам да 300 слоў), рэзюмэ, суправаджальны ліст, 3-5 прыкладаў матэрыялаў і 2 рэкамендацыйныя лісты. Усе дакументы падаюцца анлайн.

Дэдлайн – 11 студзеня 2016 года.

Дадатковая інфармацыя па спасылцы.

Паводле by.odb-office.eu