Тры месяцы ў нямецкіх СМІ

219

Freie Universität Berlin прапануе студэнтам з Беларусі прайсці 3-месячную стажыроўку ў Internationales Journalisten-Kolleg.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты…

  • якія вучацца па накірунках “германістыка”, “журналістыка”;
  • маюць досвед працы ў вобласці журналістыкі;
  • добра валодаюць нямецкай мовай.

Мэта праграмы –  пазнаёміць студэнтаў з Малдовы, Украіны, Расіі, Паўднёвага Каўказу, Цэнтральнай Азіі і Беларусі з палітыкай, культурай, эканомікай Нямеччыны і з арганізацыяй СМІ ў гэтай краіне.

У 2016 годзе праграма пачынаецца ў ліпені і сканчаецца ў верасні. Яна ўключае:

  • тэарэтычныя семінары ў Freie Universität Berlin;
  • стажыроўку ў рэдакцыях электронных і друкаваных медыяў (6 тыдняў);
  • тыднёвую вандроўку па Нямеччыне.

Праграма дае магчымасць навучэнцам 1 і 2 года магістратуры, а таксама апошняга года навучання спецыяліста (з абавязковай падрыхтоўкай у вобласці СМІ) павысіць сваю прафесійную кваліфікацыю і ўсталяваць кантакты з калегамі з Нямеччыны і іншых еўрапейскіх краін.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікі атрымаюць стыпендыю – 750 еўра на месяц – і грошы на дарожныя выдаткі. Ёсць магчымасць жыць у інтэрнаце з невысокімі коштамі.

Як падацца

Тут вы знойдзеце пералік усіх неабходных дакументаў.

Падрыхтаваную заяўку неабходна накіраваць па электроннай пошце на адрас jil@zedat.fuberlin.de.

Дэдлайн – 22 лістапада 2015 г.