Тры тыдні стажыровак у ЗША

Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме абмену для прафесіяналаў Community Connections.

Праграма Community Connections – гэта трохтыднёвыя стажыроўкі ў ЗША, распрацаваныя ў адпаведнасці з прафесійнымі інтарасамі ўдзельнікаў, якія ўключаюць…

  • наведванне амерыканскіх арганізацый падобнага прафесійнага профілю для абмену досведам;
  • камунікацыю з экспертамі;
  • удзел у канфэрэнцыях па тэме візіту, культурных мерапрыемствах і валанцёрскай дзейнасці.

Веданне ангельскай мовы для ўдзелу ў праграме не патрабуецца. Удзельнікі абмену цягам 22 дзён будуць жыць у сем’ях, дзе размаўляць на той самай мове.

Tэмы праграм Community Connections у 2016 годзе:

  • паслугі па рэабілітацыі дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю;
  • развіццё груп узаемадапамогі і падтрымкі;
  • развіццё венчурнага фінансавання інавацыйнага прадпрымальніцтва;
  • роля грамадскасці ў развіцці гарадскіх прастораў;
  • бізнэс-інкубатары, тэхнапаркі і акселератары як інструмэнт развіцця інавацыйнага бізнэсу;
  • падтрымка грамадскіх ініцыятываў.

Як падацца

Напачатку ўсе зацікаўленыя праграмай падаюць заяўку, пасля чаго абраных кандыдатаў запросяць на інтэрв’ю. Па яго выніках арганізатары сустрэнуць канчатковае рашэнне.

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе па пошце на адрас:

Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці, вул. Старавіленская 46, 220002, Мінск, Беларусь, з пазнакай “Community Connections”.

Дэдлайны для кожнай праграмы розныя, таму ўважліва пачытайце далучаны файл.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца альбо па тэлефоне +375 17 210 12 83, альбо па адрасе minskusaid@state.gov.