Цэнтр Йоханэса Раў шукае PR-спецыяліста/ку

Аддзел адукацыйных праграм Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоханэса Раў запрашае ў сваю каманду PRспецыяліста / ку.

Занятасць: частковая (25 гадзін на тыдзень).

Тэрмін кантракта: 6 месяцаў з магчымасцю працягнення.

Абавязкі:

  • інфармацыйнае асвятленне дзейнасці Цэнтра па напрамках: праца з СМІ і Культура памяці;
  • удзел у падрыхтоўцы PR-стратэгіі Цэнтра;
  • арганізацыя і правядзенне PR-кампаній;
  • вядзенне акаўнтаў у сацсетках (ВК, FB, Instagram, Twitter);
  • напаўненне сайта матэрыяламі пра дзейнасць Цэнтра;
  • напісанне пісьменных тэкстаў для пастоў у сацыяльных сетках;
  • актыўная камунікацыя з калегамі для збору актуальнай інфармацыі;
  • наведванне адукацыйных мерапрыемстваў Цэнтра і падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў;
  • сістэматычны маніторынг сацыяльнай актыўнасці ў сацсетках. Дзеянні па павелічэнні колькасці падпісчыкаў.

Патрабаванні:

  • адукацыя ў сферы журналістыкі, камунікацыі, PR або сумежных дысцыплінах;
  • валоданне тэхналогіямі прасоўвання ў сацсетках;
  • досвед падрыхтоўкі і правядзення PR-кампаній;
  • досвед распрацоўкі PR-стратэгій;
  • упэўненыя навыкі напісання і рэдагавання тэкстаў;
  • досвед фота- і відэаздымкі;
  • пісьменная руская і беларуская мовы (валоданне ангельскай / нямецкай мовамі будзе разглядацца як перавага, але не з’яўляецца абавязковым);
  • (пажадана) досвед працы з сацыяльнымі праектамі;
  • базавыя веды / досвед відэамантажу;
  • веданне Photoshop;
  • крэатыўнасць;
  • аператыўнасць;
  • досвед працы ў галіне PR ад 2 гадоў;
  • базавыя веды сістэм аналітыкі.

Як падацца?

Заяўкі (рэзюмэ, матывацыйны лісты, спасылкі на праекты, якія кандыдаты вялі ў мінулым) прымаюцца па адрасе dobrovolski@ibb.by да 15 лютага 2019 года. У тэме пісьма пазначце «PR-спецыяліст. [Ваша прозвішча]».

Больш інфармацыі пра вакансію тут.

Глядзіце таксама: