Ці ўстойлівыя АГС Беларусі: дыскусія

Каманда МАГА “АКТ” запрашае падыскутаваць пра развіццё арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) і ініцыятыў Беларусі.

Калі: 15 жніўня 2017 года, 11:00-13:00.
Дзе: культурны цэнтр КОРПУС, Мінск, пр-т Машэрава, 9, корпус 8.

Эксперты прэзентуюць вынікі штогадовай ацэнкі ўстойлівасці АГС Беларусі, а таксама распавядуць пра трэнды развіцця грамадзянскай супольнасці ў краінах Еўразіі, Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Таксама прапануецца дыскусія аб развіцці сектара:

  • Новыя ініцыятывы vs традыцыйныя НДА: за кім будучыня грамадзянскай супольнасці Беларусі?
  • Арганізацыі грамадзянскай супольнасці: “гета” або “народнікі”?
  • Што ўратуе фінансавую ўстойлівасць АГС?

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна папярэдне зарэгістравацца.