Цікава-карысныя варкшопы па культурнай журналістыцы

Журналісты з шасці краін Усходняга партнёрства запрашаюцца да ўдзелу ў трох 2-дзённых трэнінгах у Кіеве, Тбілісі і Кішынёве. Тэма практыкумаў – “Сучасная культураня журналістыка”.

Лектары курсу – вядучыя эксперты ў гэтай галіне:

  • журналістка, якая ўзяла інтэрв’ю ў 12 нобелеўскіх лаўрэатаў – Майя Джаггі (Брытанія);
  • арт-крытык з 18-гадовым досведам – Кацярына Батанава (Ўкраіна).

Удзельніка варкшопаў атрымаюць наступныя навыкі і перавагі:

  • магчымасць ствараць тэксты под куратарствам вядомых лектараў;
  • прафесійны аналіз журналісцкіх кейсаў лепшых сусветных выданняў;
  • вывучэнне прагрэсіўных анлайн-інструментаў;
  • магчымасць усталяваць партнёрскія стасункі з калегамі з краін Усходняга партнёрства;
  • абмен досведам, а таксама новыя веды ў сферы крэатыўных індустрый.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.

 Як падацца

Да ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анлайн-форму на рускай ці ангельскай мове.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • досвед у журналістыцы і цікавасць да асвятлення працы культурных і крэатыўных індустрый;
  • якасць папярэдніх журналісцкіх і/ці крытычных матэрыялаў;
  • жаданне дзяліцца атрыманымі ведамі ў сваёй краіне пасля вяртання з трэнінгаў;
  • веданне ангельскай ці рускай мовы на ўзроўні, які дазволіць удзельнічаць у трэнінгу і выконваць заданні;
  • гарантыя ўдзелу ва ўсіх этапах праекту.

Дэдлайн падачы заўякі – 17 снежня.

Пра вынікі будзе вядома 23 снежня 2016 года. Ад кожный краіны будзе па тры ўдзельнікі.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары цалкам пакрываюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне слухачоў курсу.

З пытаннямі адносна конкурсу неабходна звяртацца да каардынатаў:

Даты варкшопаў:

  • 26-27 студзеня 2017 года – Тбілісі, Грузія;
  • 23-24 лютага 2017 года – Кішынёў, Малдова;
  • 26-27 красавіка 2017 года – Кіеў, Украіна.