Цікавая праца для мастакоў і мастачак

Вядомая польская мастачка Paulina Ołowska (Паўліна Алоўска) пачынае вялікі мастацкі праект (жывапіс) у Рабцы ў Польшчы.

Працуючы ў жывапісе, перформансе, інсталяцыі і куратарстве, Паўліна Алоўска часта звяртае ўвагу на забытых дзеячак фемінізму, невядомыя гісторыі, папулярную эстэтыку, цытуе фатаграфіі моды, выкарыстоўвае вобразы з агітпроп постэраў, графіці, часопісаў, і шыльдаў. Шмат яе працаў натхнёныя ўспамінамі і настальгіяй.

Яна выстаўлялася і паказвала свае праекты ў Museum of Modern Art (Нью Ёрк), Stedelijk Museum (Амстэрдам), Kunsthalle Basel (Базэль), і Zacheta National Gallery (Варшава) у 2014, і ў Carnegie Museum of Art (Пітсбург) 2013. Таксама яна арганізоўвала перфомансы ў Tate Modern (Лондан) у 2008, 2012, 2015.

Паўліна шукае асістэнтак і асістэнтаў – мастакоў і мастачак з Беларусі – для дапамогі ў рэалізацыі жывапіснага праекта.

Рэалізацыя праекта будзе прахадзіць у Рабцы ў Польшчы, па 2-3 тыдні ў інтэрвале паміж сярэдзінай верасня і сярэдзінай студзеня.

Праца/маляванне будзе займаць 5 дзён на тыдзень, па 7 гадзін штодня, аплата ад 150 да 300 злотых (ад 75 да 150 бел. рублёў) за дзень працы ў залежнасці ад тэмпа і якасці працы. Транспарт, харчаванне і пражыванне прадастаўляюцца.

Патрабуюцца мастакі і мастачкі, якія ўмеюць маляваць фігуратыўна, маюць добрую тэхніку, добра ведаюць прапорцыі, умеюць экспрэсійна выкарыстоўваць імпасто, маюць досвед малявання манументальных карцін.

У канцы ліпеня ў Мінску пройдзе сустрэча з Паўлінай Алоўскай.

Партфоліо ў фармаце PDF з біяграфіяй трэба прысылаць на наступныя адрасы электроннай пошты да 23 ліпеня 2017 (у тэме ліста пазначайце “Для Паўліны Алоўскай”): info@ygallery.bycelina.kanunnikava@gmail.com