Цікавенная лекцыя пра таямніцы нашага мозгу

Усе, хто цікавіцца самаразвіццём і павышэннем уласнай эфектыўнасці, будзе карысна зазірнуць на лекцыю “Таямніцы мозгу. Хто намі кіруе?”

Калі: 16 сакавіка 2018 года а 19:00.
Дзе: Мінск, гатэль Манастырскі, вуліца Кірыла і Мефодзія, 6.

Андрэй Сокал – нейраанатам, дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук, урач-неўролаг – прачытае лекцыю, заснаваную выключна на фундаменце нейраантоміі, нейрафізіялогіі і нейрапсіхалогіі.

Пра што будуць распавядаць:

  • ствол мозгу і падкорак: рэптылія, якая жыве ўнутры нас;
  • базавыя патрэбы арганізму;
  • адкуль бяруцца адчуванні, як фарміруюцца безумоўныя рэфлексы;
  • кара галаўнога мозгу. Кароткачасовая і доўгачасовая памяць;
  • як мы разумеем тое, што адчуваем;
  • маторныя функцыі: вытокі рухаў. Свядомасць, мысленне, маўленне і шмат іншага.

Кошт квітка на лекцыю складае 15 рублёў.

Набыць іх можна тут.