Цікавыя тэмы, харошыя прызы: конкурс ад Ліберальнага клубу

“Ліберальны клуб” запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў 5-м штогадовым конкурсе эсэ “Беларускае Лега 2018: пабудуй краіну, у якой ты будзеш жыць!”.

Якой будзе Беларусь, па якім шляху ісці нашай краіне? Выкажыце сваё меркаванне і атрымайце каштоўныя прызы.

30 аўтараў лепшых эсэ атрымаюць запрашэнне на 3-дзённую адукацыйную школу, якая збярэ ўдзельнікаў для таго, каб паслухаць цікавых спікераў.

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 10-11 класаў, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама студэнты 1-3 курсаў вну.

Тэматыка эсэ

Агульная тэма конкурсу-2017 – “Глабалізацыя vs беларусізацыя: што выбірае беларуская моладзь?”. Яна падзелена на 10 падтэмаў-пытанняў. Абраць неабходна адну тэму і раскрыць у эй адказ на пытанне.

Аб’ём эсэ – 1000-1500 слоў (не болшей). Эсэ могуць быць напісаны на беларускай, рускай або ангельскай мове.

  • Глабалізацыя і беларусізацыя: супярэчлівыя або ўзаемадапаўняльныя з’явы?
  • Патрыятызм і касмапалітызм: цяжкі выбар або ілжывая дылема?
  • Coca Cola або беларускі квас: што і чаму выбірае сучасная моладзь?
  • Якія рызыкі і магчымасці нясе глабалізацыя для Беларусі?
  • Як захаваць уласную ідэнтычнасць у глабалізаваным свеце?
  • Як вы разумееце брэнд “Беларусь”?
  • Што значыць жыць і працаваць па-беларуску?
  • Якая будучыня чакае дзяржавы ў глабалізаваным свеце?
  • Ці ёсць месца нацыянальным інтарэсам у глабалізаваным свеце?
  • У чым заключаюцца нацыянальныя інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне, ці адрозніваюцца яны ад нацыянальных інтарэсаў краін-суседзяў?

Пераможцаў конкурсу вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя беларускія і замежныя навукоўцы і эксперты. Галоўны крытэр, па якім будуць вызначацца пераможцы, – арыгінальнасць і аналітычная глыбіня эсэ. Вынікі конкурсу будуць падведзены да 15 сакавіка 2018 года.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы:

  • тры прызы за 3-е месца – навушнікі Sennheiser;
  • два прызы за 2-е месца – электронная кніга Kindle;
  • адзін галоўны прыз за 1-е месца – iPad mini.

Таксама журы можа ўвесці на сваё меркаванне дадатковыя намінацыі і адзначыць больш прац.

Даслаць эсэ неабходна на е-адрас liberalclub2008@gmail.com у фармаце Microsoft Word.

Дэдлайн –  28 лютага 2018 года.