#Ціхія героі. Social Weekend шукае новыя ідэі і гісторыі

  • 15.02.2021
102

Найбунейшы ў Беларусі конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend прымае заяўкі на новы сезон. Арганізатары шукаюць праекты, накіраваныя на вырашэнне канкрэтных праблем і стварэнне новых магчымасцяў для супольнасці. Удзельнікі змогуць прайсці бясплатнае навучанне па праектным мэнэджмэнце, бізнэс-мадэляванні, маркетынгу, прадзюсіраванні, SMM и PR. Праекты-пераможцы атрымаюць фінансавую падтрымку ад мецэнатаў. Агульны прызавы фонд — 100 тысяч беларускіх рублёў.

Грашовыя намінацыі ад беларускіх кампаній і мецэнатаў заяўлены па наступных накірунках: папулярызацыя музыкі, экалогія, адукацыя і навука, культура, спорт, дзіцячыя і юнацкія праекты. Падрабязная інфармацыя пра намінацыі — па спасылцы.

Social Weekend прапаноўвае дзяліцца гісторыямі людзей, якія ўжо стварылі карысны для грамадства праект — напрыклад, у вольны час дапамагаюць бяздомным, валанцёраць у інтэрнатах, або распрацоўваюць прыкладанні для дзяцей з аутызмам. Дзяліцеся такімі гісторыямі, адзначайце сваіх знаёмых герояў, пазначаючы хэштэг  #тихиегерои у Instagram ці Facebook. Команда конкурса прачытае ўсе гісторыі і абярэ пераможцу, які атрымае на добрую справу 1000 рублёў. А той, хто распавёў гісторыю героя-пераможцы, атрымае ў падарунак кнігу з добрымі думкамі Далай-ламы.

Сярод выпускнікоў Social Weekend — пашукова-выратавальны атрад «Анёл»; праект PISHCHA — першы харчавы банк Беларусі, які займаецца дапамагае ўразлівым групам насельніцтва; цэнтр выратавання дзікіх жывёлаў “Сірін”, і іншыя.

Глядзіце таксама: