Цёплая вакансія ў Мюнхене

Кампанiя Allianz Managed Operations & Services SE (AMOS) – унутраны правайдар холдынгу Allianz Group – шукае кандыдатаў на вакансію мэнэджара інтэграцыйных сістэм.

Лакацыя – Мюнхен, Нямеччына.

Мэта AMOS – ператварыць Allianz у iнфармацыйна-тэхналагiчную группу. Дыгiталiзацыя – гэта забяспечэнне ўстойлiвай i эфектыўнай iнфраструктуры, а таксама гарантыя новых тэхналогiй i новых каналаў для дыстрыбуцыi прадуктаў Allianz.

Разам са сваёй штаб-кватэрай у Мюнхене на сёняшнi дзень AMOS мае 4 400 супрацоўнiкаў, аб’яднананых у глабальную сетку ў 14 краiнах.

Патрабаваннi да кандыдатаў:

  • акадэмiчная адукацыя, пажадана па напрамку бiзнэс-iнфармацыйцых тэхналогiй, IT, матэматыкі альбо iнжынiрынга;
  • вопыт працы ў IT-сферы альбо ў праектным мэнэджменце;
  • свабоднае валоданне ангельскай мовай i адной iншай замежнай мовай;
  • выдатныя аналiтычныя i камунiкацыйныя навыкi;
  • магчымасць працаваць як незалежна, так i сумесна;
  • уменне спраўляцца з разнастайнымi задачамi ў асяроддзi “высокiх хуткасцей”;
  • моцныя мiжперсанальныя навыкi i магчымасць заснаваць i падтрымлiваць эфектыўныя працоўныя стасункi з людзьмi ў мульцiкультурным асяроддзi;
  • здольнасць да прадпрымальнасцi з магчымасцю дэманстрацыi выдатнага вынiку з мiнiмальнымi кансультацыямi;
  • мiжнародны вопыт.

Дадатковую iнфармацыю пра вакансію і ўмовы падачы заяўкі можна знайсці па спасылцы.

Дэдлайн – 15 сакавіка 2016 года.