Цырк для працы з моладдзю: трэнінг у Італіі

Навучальны курс “The Juggling of Youth Work” будзе праходзіць у горадзе Туса (Італія) на працягу 7 дзён з 03.10 па 10.10.2019.

Падчас гэтага 7-дзённага навучальнага курса ты даведаешся, як выкарыстоўваць цыркавую педагогіку ў якасці метаду моладзевай працы. Цыркавыя заняткі будуць выкарыстоўвацца як форма педагогікі і выкладання ў нефармальнай адукацыі. Галоўная ідэя заключаецца ў тым, каб цыркавыя заняткі былі прывабнымі для ўсіх, што робіць іх ідэальным інструментам для выхавання маладых людзей.

Асноўная мэта праекта – навучыць удзельнікаў асновам розных навыкаў цырка, такіх як групавая акрабатыка, жангліраванне, дыябола, мадэляванне паветраных шароў і паказаць ім, як падрыхтаваць і рэалізаваць цырк-семінар, які яны могуць выкарыстоўваць у якасці інструмента ў іх праца з маладымі людзьмі.

Падчым праекта ўдзельнікі (пры дапамозе трэнераў) падрыхтуюць кароткаметражнае шоу, з якім яны выступяць для мясцовай супольнасці. Пасля правядзення шоў удзельнікі правядуць майстэрню цыркавай педагогікі для мясцовай супольнасці і праверыць свае новыя навыкі.

Працоўная мова: ангельская.

Профіль удзельнікаў:

  • маюць дачыненне да тэмаў праекта
  • наяўнасць досведу і ўключанасці ў моладзевую працу
  • імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы
  • адсутнасць ранейшага досведу цыркавых уменняў (гэты курс для пачаткоўцаў);
  • валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
  • перавага аддаецца моладзі з меншымі магчымасцямі (пазначыць у анкеце)
  • вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)

Фінансавыя ўмовы:

  • Выдаткі на дарогу(ад Польшчы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
  • рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра (аплата ў Беларусі)
  • унёсак 20 еўра на спецыяльныя цыркавыя прылады (аплата ў Італіі).

Дзе: Туса (невялікі горад у цэнтры паўночнай частцы Сіцыліі), Італія

Калі: 3-10 кастрычніка 2019

Каб падацца:

Дэдлайн: 10 ліпеня 2019