Турцыя шукае паразумення і прапануе стыпендыі

Урад Турцыі прапануе стыпендыі “Türkiye” для замежных грамадзян. Стыпендыяльная праграма скіравана на паляпшэнне ўзаемаразумення паміж краінамі і развіццё сусветных ведаў.

Большаць навучальных праграм ва ўніверсітэтах Турцыі выкладаюцца на турэцкай мове, аднак некаторыя факультэты і ВНУ прапануюць праграмы на французскай і ангельскай мовах (для навучання патрэбны сертыфікаты-пацверджанні аб валоданні гэтымі мовамі).

Абраць праграму навучання можна тут.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – да 21 года для бакалаўраў, да 30 гадоў – для магістрантаў, да 35 гадоў – для PhD-студэнтаў і да 45 гадоў – для даследчыкаў;
  • грамадзянства любой краіны свету, акрамя Турцыі;
  • навучанне на момант падачы заяўкі за межамі Турцыі.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі складае 600 турэцкі ліраў для студэнтаў, 850 для магістрантаў і 1200 для дактарантаў.

Праграма фінансуе навучанне згодна з выбарам стыпендыята, авіяквіткі, пражыванне, медыцынскую страхоўку і курс турэцкай мовы.

Падаць заяўку можна па спасылцы. Дадатковая інфармацыя – на гэтым сайце.

Дэдлайн – 31 сакавіка 2016 года.

Паводле by.odb-office.eu