Твая кар’ера на глабальным рынку працы: анлайн-курс ад Універсітэта Пенсільваніі

Універсітэт Пенсільваніі запрашае ўсіх зацікаўленых на анлайн-курс English for Career Development.

Курс скіраваны для тых, хто цікавіцца развіццём сваёй кар’еры на глабальным рынку працы і для каго ангельская – не родная мова.

Падчас курсу ўдзельнікі даведаюцца пра пошук працы, падачу заяўкі, сумоўе ў ЗША ў параўнанні з гэтым жа працэсам у родных краінах удзельнікаў. Гэты курс таксама дасць магчымасць адчуць свой глабальны кар’ерны патэнцыял, пабудаваць неабходны вакабуляр і палепшыць маўленчыя навыкі для дасягнення прафесійных мэтаў.

Курс складаецца з чатырох раздзелаў:

  • працэс аплікацыі ў ЗША, стратэгіі па вызначэнні працы, якая будзе адпавядаць цікавасцям і ўменням навучэнцаў;
  • CV, якое будзе выглядаць прафесійна;
  • напісанне зразумелага суправаджальнага ліста;
  • нэтворкінг- ды інтэрв’ю-навыкі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Па жаданні ў кожнага ўдзельніка ёсць магчымасць атрымаць сертыфікат.

Падрабязнасці на адукацыйнай платформе coursera.org