Твая кар’ера ў ААН: арганізацыя шукае маладых прафесіяналаў

Да 19 ліпеня 2017 года можна падаць заяўку на ўдзел у праграме маладых прафесіяналаў ААН.

Праграма дае магчымасць маладым таленавітым адмыслоўцам пачаць кар’еру ў якасці міжнароднага службоўцы ў Сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Праграма складаецца з іспыту і розных курсаў прафесійнага развіцця. Іспыт праводзіцца адзін раз на год для грамадзян краін-удзельніц штогадовых трэнінгаў персаналу (спіс абнаўляецца кожны год).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець вышэйшую адукацыю і дыплом першага ўзроўню; спецыяльнасць, пазначаная ў дыпломе, павінна адпавядаць тэматыцы іспыту, які збіраюцца здаваць кандыдат ці кандыдатка;
  • узрост – да 32 гадоў;
  • вольна валодаць ангельскай і францускай мовамі.

У залежнасці ад набору супрацоўнікаў ААН кандыдаты могуць здаваць адразу некалькі іспытаў. Апісанне абавязкаў і патрабаванняў розняцца ў залежнасці ад рэгіёну.

Больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел у праграме можна знайсці па гэтай спасылцы. Задаць пытанне арганізатарам можна з дапамогай адмысловай формы.

Паводле odb-office.eu