“Твая Краіна” едзе ў Мінск

Усебеларускі рух “Твая Краіна” – гэта моладзевы адукацыйна-культурніцкі рух, у межах якога адбываюцца трохдзённыя візіты ў розныя гарады Беларусі. Кожны візіт – гэта не проста экскурсіі па турыстычных месцах гораду, а сапраўднае пагружэнне ў лад жыцця мясцовай моладзі.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь з Украіны і Беларусі (акрамя жыхароў Мінску) ва ўзросце 18-28 гадоў.

Чым рух адрозніваецца ад турагенцый?

  1. Арганізатары візітаў у свой горад не зарабляюць на гэтым, праект цалкам сацыяльны і робіцца выключна дзеля цікавасці;
  2. Арганізатары візітаў у свой горад імкнуцца паказваць не самыя папулярныя і пратаптаныя месцы, а наадварот, незвычайныя, пра якія ведаюць толькі сапраўдныя мясцовыя жыхары;
  3. Частка праграмы абавязкова прысвячаецца адукацыйна-культурніцкім мерапрыемствам гораду (цікавыя лекцыі, майстар-класы, сустрэчы);
  4. Асаблівая ўвага надаецца аб’яднанню моладзі з розных гарадоў, сумеснаму правядзенню часу;
  5. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў бясплатным пражываннем не ў гатэлях, а ў кватэрах мясцовых маладых жыхароў гораду візіта. Часткова ўдзельнікі забяспечваюцца харчаваннем.

Крытэры адбору ўдзельнікаў:

  • абавязкова павінны пражываць не ў Мінску;
  • павінны мець магчымасць аплаціць квіткі да Мінску і назад, уваходныя квіткі ў культурніцкія ўстановы і харчаванне (часткова);
  • мець зацікаўленасць у самаразвіцці і знаёмстве з цікавым, незвычайным бокам сваёй роднай краіны.

Бонус для беларускіх удзельнікаў: падчас візіту арганізатары разыграюць сертыфікат на гарантаваны ўдзел у аналагічным праекце ў Кіеве (17-19 траўня).

Калі вы жывяце ў Мінску і жадаеце стаць хостам (чалавекам, які забяспечвае пражываннем на дзве ночы і, па жаданні, частковым харчаваннем) для ўдзельнікаў (колькасць удзельнікаў вы абіраеце самастойна), то запоўніце, калі ласка, гэтую анкету да 25 сакавіка, арганізатары будуць мець вас на ўвазе.

Падрабязнасці можна даведацца тут, форма заяўкі для ўдзелу ў праграме тут

Калі: 5 – 7 красавіка 2019 года.

Дзе: Мінск, Беларусь.

Дэдлайн: 25 сакавіка