Твая магчымасць павучыцца ў ЗША: набор на праграму Opportunity

Праграма Opportunity шукае беларускіх студэнтаў і выпускнікоў, якім трэба фінансавая дапамога падчас паступлення ва ўніверсітэты ЗША.

Удзел у праграме Opportunity дазваляе пакрыць наступныя выдаткі:

  • аплата стандартызаваных тэстаў (TOEFL, GRE, SAT і іншыя) і іх рассылка ва ўніверсітэты;
  • кошт application fee;
  • аплата консульскага збору за візу, праходжанне падрыхтоўчай праграмы, пералёту.

Таксама ўдзельнікам будзе аказвацца кансультацыйная падтрымка цягам паступлення з боку EducationUSA.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • зацікаўленасць у навучанні ў ВНУ ЗША (ступень бакалаўра, магістра ці PhD);
  • высокая верагоднасць атрымання фінансавай падтрымкі, а таксама залічэння ва ўніверсітэты ЗША;
  • неабходнасць у фінансавай падтрымцы.

Как стаць удзельнікам

Першы этап – запаўненне анкеты. Потым абраным кандыдатам трэба будзе пацвердзіць выдатнае валоданне ангельскай мовай – прайсці анлайн-тэсціраванне (3,5 гадзіны). Далейшы адбор – напісанне эсэ і інтэрв’ю, а таксама вылучэнне чатырох вну для паступлення з абгрунтаваннем матывацыі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 26 лютага 2018 года (23:59).

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на advisingbelarus@gmail.com.