Творчая кухня з пісьменніцай Ганнай Янкутай
- 19.06.2020
- Анлайн
- 23 чэрвеня 2020
- 23.06.2020
- facebook.com/euroradio.fm
23 чэрвеня а 19-й гадзіне у сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” пройдзе традыцыйны выпуск “Творчай кухні”. Гераіняй анлайн-эфіру стане перакладчыца і пісьменніца Ганна Янкута.
Ганна раскажа пра тое, як зрабілася пісьменніцай для дзяцей, пра кнігі, галоўны герой якіх Кот на імя Шпрот. Натуральна, увагай не будзе абмінутая перакладчыцкая дзейнасць Ганны і апошнія некалькі кніг у ейным перакладзе. Таксама будзе абмяркоўвацца лёс часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Ганна пачытае ўрывак з кнігі “Пыха і перадузятасць” Джэйн Остэн, вершы Георга Гайма.
“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.