Twin City Lab запрашае на БарКэмп

Лабараторыя Twin City запускае новы праект супрацоўніцтва Гарадоў-Пабрацімаў, якая аб’яднае прыхільнікаў_ц збліжэння гарадоў; дапаможа стварыць новыя грамадскія ініцыятывы; распрацуе новыя фарматы ўзаемадзеяння, абмену і міжкультурнай камунікацыі.

Twin City Lab стартуе з антыканферэнцыі BarCamp (БарКэмп), якая аб’яднае ўдзельнікаў_ц праекта і задзейнічаных партнёраў для шматбаковага абмену новымі метадамі і ідэямі.

Вынікі сумеснай працы ў BarCamp/Вашы праекты будуць апублікаваныя на адмысловай анлайн-платформе, якая дасць Гарадам-удзельнікам неабходны лічбавы інструментарый (digital toolbox).

Да 2020 года Лабараторыя Twin City дасць магчымасць кожнай пары Гарадоў-Пабрацімаў зрабіць наступны крок насустрач адно аднаму.

Першая буйная падзея Лабараторыі Twin City – Баркэмп Гарадоў-Пабрацімаў (TwinCity-BarCamp). BarCamp пройдзе ў Мінску (Беларусь) і збярэ ўсіх зацікаўленых у супрацоўніцтве і парадненні гарадоў.

Калі: 26-28 верасня 2019

Дэдлайн: 18 жніўня 2019

Даведацца больш і падаць заяўку можна па спасылцы.