Ты можаш-3: трэнінг у Арменіі

Недзяржаўная арганізацыя «Youth Initiative Centre» (Арменiя) разам з «Fairbund e.V.» (Нямеччына) запрашаюць да ўдзелу ў мiжнародным трэнiнгавым курсе па валанцёрстве i працаздольнасцi.

Трэнінг пройдзе 8-15 лістапада ў арменскім горадзе Тарасгюх.

Мэта курсу – пашырыць iдэi валанцёрства як працэсу навучання для павышэння працаздольнасцi моладзi.

Курс накіраваны на:

  • забеспячэнне моладзі ведамi, навыкамi i iнструментамi па валанцёрстве;
  • прадстаўленне механiзму структураванага падыходу да валанцёрства як працэсу навучання;
  • роздум над тыпамi валанцёрскай актыўнасцi, якая развiвае здольнасцi маладых людзей i падвышае iх канкурэнтаздольнасць;
  • абмен лепшым вопытам валанцёрства ў розных еўрапейскiх краiнах.

 Патрабаваннда кандыдатаў:

  • быць занятым з моладдзю праз розныя арганiзацыi альбо нефармальныя групы;
  • мець iнтарэс да заяўленай тэмы;
  • жадаць падвысiць якасць i iнавацыйнасць сваёй працы;
  • мець жаданне дапамагчы курсу сваім досведам.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 25 кастрычніка 2015 г.

Дадатковая iнфармацыя па спасылцы.