Тыдзень Alcohol-free ў Каўнасе ад Эразмус+
- 23.07.2019
- Іншае
- актыўная моладзь ад 16 да 24 гадоў
- Літва
- З 2 па 10 кастрычніка 2019 года
- ангельская
- 09.08.2019
- mihck.info
З 2 па 10 кастрычніка ў Каўнасе (Літва) пры падтрымцы Эразмус+ пройдзе моладзевы абмен “Alcohol free” – праект, які збярэ ўдзельнікаў і ўдзельніц з пяці краін – Літвы, Румыніі, Чэхіі, Беларусі і Польшчы. Гэты праект – глыбокая дыскусія пра спажыванне алкаголю і адмову ад яго. Мэта – пашыраць веды пра негатыўныя наступствы спажывання алкаголю, змяняць стаўленне да спажывання алкаголю, заахвоціць моладзь выкарыстоўваць больш карысныя альтэрнатывы, а таксама станоўча паўплываць на развіццё мясцовых супольнасцяў.
Каго шукаюць:
- 6 удзельнікаў і ўдзельніц ва ўзросце 16-24 год і аднаго лідара 18+;
- тых, хто валодае ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні;
- Перавага аддаецца моладзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Умовы:
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра – удзельнікам неабходна аплаціць у Беларусі.
Як падацца:
Запоўніць анкету па спасылцы да 9 жніўня.
Больш інфармацыі можна знайсці па спасылцы.
Глядзіце таксама: