Тыдзень супраць фашызму і ксенафобіі ў Беларусі

З нагоды Міжнароднага дня супраць фашызму і антысемітызму Моладзевая Праваабарончая група-Беларусь запрашае далучыцца да Агульнаеўрапейскага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму!

У межах Тыдня пройдзе шэраг мерапрыемстваў:

  • 9 лістапада, Мінск,  вечар антыфашыстоўскіх ролікаў. Прагляд пачнецца а 19:00 па адрасе Ціміразева, 46а, Ynot. Мерапрыемства ладзіцца сумесна з  Домам-музеем Ганны Франк па правах чалавека і гістарычнай памяці (Нідэрланды).
  • 11 лістападаМагілёў, – ініцыятыва «Праўныя Дарэктары» правядзе прагляд і абмеркаванне фільма «Ганна Арэндт». Пачатак а 18:20 у грамадскім цэнтры «Кола».
  • 12 лістапада, Мінск, – сумесна з MAKEOUT пройдзе ўводны семінар па “Глыбінным антыфашызме”. Правядзенне мерапрыемства запланавана на 13:00-15:00. Трэба запоўніць анкету.
  • 13 лістапада, Мінск, – сумесна з MAKEOUT пройдзе паказ і абмеркаванне тэматычнага фільма. Пачатак а 18:00.
  • 13 лістапада, Баранавічы, – сумесна з «BarankiPunx» пройдзе прагляд фільма «Экстрэмісткі». Пачатак а 16:00. Пасля будзе арганізаваная дыскусія і рэп-канцэрт у падтрымку тэмы. Адрас: Клубная, 6.
  • 18 лістапада, Гародня, – уводны семінар у канцэпцыю “Глыбіннага антыфашызма”. Мерапрыемства пачнецца а 18:30.

Важна! Для ўдзелу ў семінарах неабходна запоўніць анкету ўдзельніка, пасля чаго арганізатары паведамяць пра месца правядзення мерапрыемства.