Тыдзень Еўропы ў Мінску

Ініцыятыва Дзея, Students For Liberty Belarus і Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў арганізуюць сэрыю мерапрыемстваў, прымеркаваных да пачатку інтэграцыі Еўропы — абвяшчэння Дэкларацыі Шумана 9 траўня 1950.

Калі: 8-14 траўня 2017 года.
Дзе: Мінск.

Аб’яднанне зрабіла вайну паміж еўрапейскімі краінамі немагчымай, падаравала свабоду падарожжаў, перасоўвання тавараў, паслугаў і капіталу, што значна павялічыла ўзровень дабрабыту і якасць жыцця ў краінах.

Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму, каб кожны змог знайсці нешта для сябе і як мінімум раз за тыдзень адчуць еўрапейскі подых у Мінску.

Праграма:

У нядзелю арганізатары збяруцца, каб парэфлексаваць над вынікамі праведзенага тыдню. На гэтую частку праграмы запрашаюцца журналісты, а таксама ўсе тыя, каму цікава пазнаёміцца з арганізатарамі і далучыцца да далейшай дзейнасці па прасоўванню міра і еўрапейскіх каштоўнасцей.

Апісанні кожнага мерапрыемства можна знайсьці на старонках мерапрыемстваў у сацыяльных сетках ці ў Google каляндары.