ТыЖМедык Party!

Адукацыя.інфо не магла абмінуць Дзень Медыка ў Беларусі! Таму мы ладзім чарговую адукацыйную імпрэзу “ТыЖМедык Party!”

Для каго мерапрыемства? Для тых, хто плануе альбо ўжо звязаў сваё жыццё з медыцынай

На вечарыне можна будзе: 

  • даведацца, як жа трапляць на гэтыя дзівосныя стажыроўкі ў крутых шпіталях замежжа
  • пачуць, як эфектыўна вучыцца і пракачваць веды па медыцыне
  • усвядоміць, як развівацца прафесіянальна
  • асэнсаваць, як пабудаваць добрыя адносіны з пацыентамі і іх раднёй пад час лячэння
  • дазнацца, што ў краіне ёсць асацыяцыі спецыялістаў і чаму удзел у іх карысны для кар’еры
  • сустрэць старых сяброў і пазнаёміцца з маладымі калегамі
  • убачыць і пагаманіць з сапраўднымі правесіяналамі сваёй справы

Калі? 22 чэрвеня а 18.30

Дзе? Галерэя TUT.BY (Мінск, пр-т Дзяржынскага 57, 9 паверх)

Уваход вольны!

Сачыце за навінамі мерапрыемства ў супольцы Facebook