У апошні дзень зімы – хадзем на заняткі ў Стартап-школу

28 лютага на мітапе “Стартап-школы Віцебск” сваім досведам падзеліцца Кірыл Салдаткiн – ІТ-прадпрымальнік, заснавальнік вэб-студыі, праекта Adfor.ru, эксперт у Lean startup, бізнэс-развіцці, продажах, мэнэджменце.

Кірыл Салдаткiн распавядзе:

  • што такое lean-startup;
  • як запускаць праекты без фінансавых уліванняў;
  • як жыць, калі працуеш на ​​сябе;
  • у чым выгоды і недахопы працы на сябе;
  • адказы на пытанні ўдзельнікаў.

Вы таксама зможаце прадставіць вашы ідэі, праекты або бізнэс і атрымаць кансультацыю ад эксперта.

Сустрэча пройдзе па адрасе: пр-т Маскоўскі, 72Б, 4-й корпус ВДТУ, 2 паверх, аўд. 201. Пачатак а 18:00.

Уваход на мерапрыемства вольны, але колькасць удзельнікаў абмежавана, таму рэгістрацыя абавязковая.

Стартап-школа – гэта рэспубліканскі праект дзелавой нефармальнай адукацыі і развіцця стартап-супольнасці. Яна дапамагае беларусам эфектыўна прайсці шлях ад бізнэс-ідэі да бізнэс-праекта, ад бізнэс-праектй да дзеючага бізнэсу.