У апошні горад СССР – на летнюю школу

Цэнтр гарадской гісторыі (Львоў), украінскае прадстаўніцтва Фундацыі Генрыха Бёля і ГА Urban Forms Centre запрашаюць на летнюю міждысцыплінарную школу ў Ставуцічы – горадзе для перасяленцаў з Прыпяці, працаўнікоў ЧАЭС.

Перыяд – 29 чэрвеня – 11 ліпеня 2016 года. Лакацыя – Славуціч, Украіна.

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты сацыяльных, гуманітарных, экалагічных і эканамічных накірункаў.

Славуціч – апошні горад СССР, пабудаваны пасля катастрофы на ЧАЭС. Гэты горад цікавы як усплёск савецкага мадэрнізму і культуры, прычым у розных рэгіянальных варыянтах, бо Славуціч будавалі ўсёй краінай.

Школа мае міждысцыплінарны характар. У кожнай студыі будуць змешаны профільныя выкладчыкі і сацыёлагі. У трох студыях – памяць, эка-урбаністыка і гарадскія фінансы – удзельнікі атрымаюць досвед працы ў міждысцыплінарных групах над вывучэннем горада.

Фінансавыя ўмовы

Студэнтам цалкам аплочваюцца харчаванне, пражыванне і даезд.

Адно з патрабаванняў – валоданне ангельскай мовай на ўзроўні, дастатковым для разумення выступаў і сумеснай працы.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 10 траўня 2016 года.

З пытаннямі можна звяртацца на адрас i.gubkina@lvivcenter.org (Яўгенія Губкіна). Падрабязнасці – па спасылцы.