У Бразілію – па новыя веды і ўражанні

Навуковыя супрацоўнікі, студэнты магістратуры і іншыя зацікаўленыя асобы могуць падаваць заяўкі на ўдзел у чатырохтыднёвай стыпендыяльнай праграме Інстытута тэхналогіі і грамадства (Бразілія).

Праграма Global Policy Fellowship ладзіцца з 4 ліпеня па 1 жніўня 2016 года і ўключае:

  • візіты ў міжнародныя і бразільскія тэхналагічныя кампаніі, Кіраўнічы камітэт Бразіліі па забеспячэнні працы інтэрнэту;
  • сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрства юстыцыі і міністэрства культуры Бразіліі.
  • Таксама прадугледжаны паездкі ў Сан-Паўла і Бразіліа.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыяльная праграма кампенсуе выдаткі на авіябілеты і пражыванне ў гэтых гарадах, аднак стыпендыяты самастойна аплочваюць кошт авіапералёту і пражывання ў Рыа-дэ-Жанейра.

Тэматычныя накірункі стыпендыяльнай праграмы:

  • закон, дэмакратыя і тэхналогіі;
  • доступ да тэхналогій і правы чалавека;
  • кіраванне і рэгуляванне інтэрнэту;
  • канфідэнцыяльнасць і абарона дадзеных;
  • пераасэнсаванне культуры, медыя і адукацыі.

Дэдлайн – 20 сакавіка 2016 года.

Падрабязная інфармацыя пра праграму – на гэтай старонцы.

Паводле by.odb-office.eu