У чым наша сіла? У разнастайнасці!

Моладзевая праваабарончая група-Беларусь (МПГ-Беларусь) далучаецца да агульнаеўрапейскага Тыдня супраць расізму і ладзіць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на барацьбу з праявамі дыскрымінацыі. Семінары і кінапрагляды ахопяць не толькі Мінск. Да тыдня далучыцца Гомель, Баранавічы і нават Вільня.

Ці заўважаеце вы праявы дыскрымінацыі па розных прыкметах у звычайным жыцці? Як шмат жартаў і непрыемных словаў, звязаных з колерам скуры ці нацыянальнасцю, вы чуеце ў грамадскім транспарце ці крамах? Час задумацца і пачаць змяняць асяроддзе!

16 сакавіка (серада) адбудзецца ўводны курс у “Human Integrity“, які пройдзе ў Вільні. Семінар пачнецца а 19:00 у ЕГУ. Анкету на ўдзел можна знайсці па спасылцы  (прыём заявак да 15 сакавіка ўключна).

19 сакавіка (субота) сумесна з ініцыятывай “Актыўным быць файна” да такога самага семінару можна далучыцца ў Гомелі. Анкета для ўдзелу па той жа спасылцы (дэдлайн – 18 сакавіка). Пачатак а 17:00. 

Акрамя семінараў, МПГ-Беларусь прапануе далучыцца да праглядаў фільмаў з дыскусіяй па агучанай тэматыцы.

вось гэтую частку:

Першы кінапрагляд адбудзецца 17 сакавіка па адрасе Мінск, вуліца Кастрычніцкая, 19Б, офіс 204. Дадзенае мерапрыемства ладзіцца сумесна з ЦРСІ і пачнецца а 19:00. Маладыя праваабаронцы прапануюць увазе фільм “Няскораны” (анг. Invictus) – біяграфічную драму, заснаваную на эпізодзе з жыцця Нэльсана Мандэлы, які меў месца падчас трэцяга чэмпіянату свету па рэгбі ў 1995ым годзе. У дадзеным фільме падымаецца тэма пераадолення мінулага, звязанага з апартэідам і расізмам.

На наступны дзень – 18 сакавіка а 19:00  пачнецца кінапрагляд фільму “Гран Тарына” у Гомелі. Мерапрыемства з дыскусіяй пройдзе ў анты-кафэ “Manhattan” (вуліца Працоўная, 3а). Партнёрам выступіць мясцовы ТБМ. Фільм “Гран Тарына” распавядае пра ветэрана Карэйскай вайны Уолта Кавальскага, які жыве ў адзіноце ў старым доме. Амерыканцы пакінулі яго квартал, і цяпер вакол яго жывуць адны азіяты – тыя, з кім ён усё жыццё ваяваў. Здаецца, што ён незаўважна дажыве свой век. Да таго дня, калі нехта спрабуе скрасці ягоны аўтамабіль Гран Тарына…

20 сакавіка (нядзеля) кінапрагляд будзе ладзіцца ў Баранавічах. Гледачам прапануецца фільм “Сэрца ільва”. Мерапрыемства пачнецца а 17:00, сустрэча ў кантакце па спасылцы.