У Кіеў на моладзевы абмен “Through dispute to peace” ад ERASMUS+!
- 15.02.2019
- Трэнінгі

- моладзь ад 18 да 25 гадоў
- Украіна
- З 27 сакавіка па 5 красавіка 2019 года
- руская
- 24.02.2019
- civilforum.by
Мэты абмену: палепшыць камунікацыйныя навыкі дзельнікаў, вучыць іх мастацтву прамовы і вядзенню дэбатаў, апрабаваць новыя методыкі нефармальнай адукацыі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 да 25 гадоў;
- валоданне працоўнай мовай праекта (рускай);
- гатоўнасць развіваць тэму праекта пасля вяртання ў Беларусь.
Фінансавыя ўмовы:
Для ўдзелу неабходна аплаціць рэгістрацыйны ўнёсак – 30 рублёў. Выдаткі на харчаванне і пражыванне ў Кіеве аплочваюцца арганізатарамі. Транспартныя выдаткі таксама пакрываюцца цалкам пры ўмове выкарыстання эканамічных відаў транспарту (аўтобус, цягнік). Страхавы поліс пры жаданні ўдзельнік набывае самастойна.
Як падацца:
Падаць заяўку для ўдзелу ў праграме можна па спасылцы. Дэдлайн – 24 лютага.
Больш інфармацыі пра моладзевы абмен “Through dispute to peace” – тут.