У Лятучым: крытыка эмацыйнага розуму

У серыі лекцый “Галоўнае пытанне” выступіць філосаф, паэт, эсэіст, перакладчык, знаўца санскрыту Міхась Баярын з прамовай “Крытыка эмацыйнага розуму”. Лекцыя адбудзецца 2 снежня а 18.30.

Герой фільма “Маладосць” Паола Сарэнціна кажа: “Эмоцыі – гэта ўсё, што ў нас ёсць”. Ніколі раней чалавек так высока не ўзносіў пачуцці. Мы жывем у свеце, дзе магчымы штучны розум, але немагчымыя шчутныя пачуцці. У нас ёсць цэлая тэалогія пачуццяў. Наша мэтафізыка пачынаецца з Эмоцыі. У падмурак чалавецтва мы паклалі эмацыйныя катэгорыі. Дык ці можа быць нешта вышэй?

Пачуцці – гэта тое, чым звычайна пагарджае наш Розум. Але немагчыма знайсці думкі, на пачатку якой не стаяла б эмоцыя. Тым больш, што гэтая пагарда – толькі эмоцыя. І чаго тады варты розум, не здольны ўзысці над пачуццямі? І ці магчыма ўвогуле – быць вышэй за пачуцці?..

Лятучы запрашае паразважаць над гэтымі катэгорыямі.

Усіх жадаючых просяць папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца лекцыі будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375297422040.