У Мінску будзе бурлець Стартап-форум

11 сакавіка на пляцоўцы SPACE адбудзецца Startup Forum.

Асноўная ідэя мерапрыемства – сабраць людзей, што маюць ідэі для стартапу, для пошуку аднадумцаў, абмену досведам і ўзаемнай падтрымкі. Вы атрымаеце магчымасць прапанаваць сваю кандыдатуру ўпадабанай камандзе пасля прэзентацыі праектаў.

Мерапрыемства арганізуецца Таварыствам садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу пры падтрымцы Амбасады Фінляндыі. Партнёры: каманда SPACE і Bibox.

Варыянты ўдзелу:

  • прэзентацыя свайго праекта;
  • глядач.

Уваход вольны, але рэгістрацыя абавязковая.

Праграма 

10:00 – 13:00 Выступ дасвечаных заснавальнікаў стартапаў

Спікеры падзеляцца сваім вопытам і раскажуць праўду пра жыццё стартапераў. Сустрэча будзе праходзіць у фармаце жывой гутаркі і дыскусіі.

Сваім досведам падзеляцца:

  • Максім Камянкоў (Splitmetrics);
  • Алена Шкаруба (Meetngreetme).

14:00 – 18:00 Elevator Pitch

У другой частцы мерапрыемства зарэгiстраваныя каманды прэзентуюць свае ідэі ці праекты, каб атрымаць зваротную сувязь ад супольнасці і знайсці аднадумцаў.

Прэзентацыя праходзіць у фармаце Elevator Pitch: 2 хвіліны на прэзентацыю, 5 хвілін на пытанні.

Не забывайце рэгістраваць свае праекты!

Пачатак рэгістрацыі: 10:00, першы выступ: 10:30

Месца правядзення: пляцоўка SPACE, Мінск, вул. Кастрычніцкая 16а.