У Нарвегію – па адукацыйнае лета!

Універсітэт Осла запрашае прыняць удзел у конкурсе на атрыманне стыпендый для летніх курсаў.

Стыпендыі прапаноўваюцца для бакалаўрскіх і магістарскіх праграм усіх напрамкаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства краіны, якая ўваходзіць у фокус-групу праекта (Беларусь уключна);
  • пасведчанне валодання ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы:

Грамадзяне Беларусі могуць падаць заяўку як на частковае, так і на поўнае пакрыццё выдаткаў.

Неабходныя дакументы:

  • анлайн-форма;
  • копія пашпарта;
  • пасведчанне валодання ангельскай мовай;
  • копія дыплома / транскрыпта;
  • матывацыйны ліст;
  • рэкамендацыі;
  • CV.

Дэдлайн – 1 лютага 2016 года.

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падачы заяўкі можна адшукаць па спасылцы.