У Нью-Ёрк ці Вашынгтон па правы чалавека

Арганізацыя Human Rights Watch (HRW) ладзіць конкурс на атрыманне стыпэндый імя Алана і Барбары Фінберг.

Стыпендыяты атрымаюць магчымасць цягам аднаго году працаваць у арганізацыі HRW у Нью-Ёрку ці Вашынгтоне, займацца…

  • маніторынгам сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ва ўсім свеце;
  • расследаваннямі на месцах;
  • падрыхтоўкай справаздач і матэрыялаў для медыяў.

Стыпэндыя пачнецца ў верасні 2016 году, яе памер складзе 55 000 даляраў ЗША.

Да ўдзелу запрашаюцца нядаўнія выпускнікі магістратуры факультэтаў журналістыкі, міжнародных дачыненняў і юрыдычнай справы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • досвед працы ў сферы абароны правоў чалавека;
  • жаданне працягваць кар’еру ў гэтай галіне;
  • досвед даследаванняў, працы на месцах падзей;
  • аналітычныя здольнасці;
  • свабоднае валоданне ангельскай мовай.

Валоданне іншымі мовамі таксама вітаецца.

Як падацца

Умовы падачы заяўкі і пералік неабходных дакументаў можна знайсці па спасылцы.

Дэдлайн – 8 кастрычніка 2015 г.

Падрабязнасці – тут.

Паводле socnews.by