У Паўднёвую Карэю – па даследаванні

Акадэмія карэйскіх даследаванняў Academy of Korean Studies прапануе грант на правядзенне даследаванняў.

Мэта стыпндыяльнай праграмы – даць магчымасць маладым навукоўцам і аспірантам правесці даследаванні і напісаць дысертацыю.

Кандыдаты і кандыдаткі павінны распачаць даследаванні ў 2018 годзе. Грант выдаткоўваецца на перыяд ад 1 да 12 месяцаў. 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • на грант могуць прэтэндаваць замежныя навукоўцы, якія вывучаюць гуманітарныя і сацыяльныя навукі і ў дадзеныя момант выкладаюць або займаюцца даследаваннем карэйскай мовы;
  • старшыя навуковыя супрацоўнікі – дацэнты, уладальнікі ступені PhD, якія маюць не менш за 7 гадоў досведу правядзення даследаванняў;
  • малодшыя навуковыя супрацоўнікі – дацэнты, уладальнікі ступені PhD, якія маюць менш за 7 гадоў досведу правядзення даследаванняў;
  • студэнты аспірантуры, якія скончылі ўсе акадэмічныя навучанне, але яшчэ не напісалі дысертацыю.

Як падацца

Кандыдатам неабходна адправіць на е-адрас fellowship@aks.ac.kr наступныя дакументы:

  • старэйшыя і малодшыя навуковыя супрацоўнікі: заяўку, CV, сертыфікат працаўладкавання;
  • студэнты аспірантуры: заяўку, транскрыпт з адзнакамі магістарскай праграмы, транскрыпт з адзнакамі аспіранцкіх праграм, сертыфікат, які пацвярджае сканчэнне акадэмічнага навучання на праграме аспірантуры, CV, 2 рэкамендацыйныя лісты (1 ад кіраўніка дысертацыі).

Фінансавыя ўмовы

Грант пакрывае кошт авіяпералёту эканом-класам (кошт квіткоў вяртаецца стыпендыятам па іх прыбыцці ў Паўднёвую Карэю). Штомесяц будзе выплочвацца стыпендыя: старшы навуковы супрацоўнік – 2 500 000 won, малодшы навуковы супрацоўнік – за 2 000 000 won, студэнты аспірантуры – 1 500 000 won. Таксама даследчыкі атрымаюць зніжку 50% на пражыванне ў інтэрнаце Акадэміі.

Дэдлайн – 15 лістапада 2018 года.

Паводле by.odb-office.eu