У пошуках новых шляхоў

674

Валанцёры запрашаюцца на доўгатэрміновы праект ў Нарвегіі «Young HeARTs exploring New Ways».

Дзе: Stavanger, Norway. Калі: верасень 2016 — верасень 2017.

Арганізація: Ungdom og fritid.

Чым будуць займацца валанцёры:

  • PR; распрацоўка і распаўсюджванне флаераў і іншай раздрукованай прадукціі;
  • далучэнне да дзейнасці моладзевага цэнтра патэнцыйна зацікаўленых людзей;
  • правядзенне адукацыйных заняткаў па падрыхтоўцы моладзі да ўдзелу ў групавых моладзевых абменах;
  • дапамога ў лагістыцы мерапрыемстваў, у тым ліку падрыхтоўка абсталявання, сапастаўленне бюджэту і фінансавых справаздач;
  • правядзенне прома-мерапрыемстваў для Erasmus+/Youth in Action, кансультаванне патэнцыйных ЕВС-валанцёраў;
  • праца ў сямі іншых падраздзяленнях арганізацыі Ungdom og Fritid.

Профіль валанцёраў:

  • матывацыя да працы з моладдзю ў міжультурным асяроддзі;
  • узрост ад 18 да 30;
  • добрае валоданне вуснай ангельскай;
  • вітаецца досвед ў працы з моладдзю, арганізацыі культурных мерапрыемстваў і адукацыйных праграм.

Фінансавыя ўмовы

Праект фінансуецца Праграмай «Erasmus+», што пакрывае выдаткі на пражыванне (4 чалавекі), харчаванне і страхоўку. Таксама штомесяц выдаюцца грошы на мелкія расходы — 135 еўра. Арганізацыя праводзіць бескаштоўны курс нарвежскай мовай.

Кандыдатам трэба даслаць свае CV и матывацыйны ліст на ангельскай на паштовую скрыню alisa.karpovich@gmail.com з пазнакай  «EVS Norway».

Дэдлайн падачы заяўкі — 25 ліпеня 2016.

Глядзіце таксама: