У пошуках устойлівага палітычнага і эканамічнага парадку: канферэнцыя ў Кіеве

Маладыя даследчыкі запрашаюцца на двухдзённую канферэнцыю, прысвечаную палітачнаму развіццю краін Усходняй Еўропы — Political Development Between Competing Empires: Ukraine, Belarus and Georgia in Search of Sustainable Political and Economic Orders.

Дзе: Кіеў, Нацыянальны ўніверсітэт Кіева-Магілянскай акадэміі (NaUKMA). Калі: 2-3 снежня 2016.

Асноўныя пункты канферэнцыі: імкненне краін да палітычных змен, а таксама змен геапалітычных накірункаў; супрацьстаянне эканамічнаму спаду; сацыяльнае становішча падчас пераходнага перыяду; узрослая роля бяспекі.

Арганізатары: Нямецкая служба акадэмічных абменаў (DAAD), NaUKMA, а таксама каманда аб’яднанай магістарскай праграмы “German and European Studies” Friedrich-Schiller-Universität (Йена) і NaUKMA.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • маладыя даследчыкі — PhD-кандыдаты і постдактаранты;
  • грамадзянства краін постсаветскага рэгіену ці Еўразвязу.

Працоўная мова — ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне (памер залежыць ад прыналежнасці да той ці іншай катэгорыі  DAAD).

Зацікаўленым кандыдатам трэба даслаць прапановы дакладаў (не больш за 250 слоў) па вышэйназванай тэматыцы (на пракладзе адной з краін) да галоўнага арганізатара Dr. André Härtel на andre.haertel@gmail.com. Дэдлайн — 15 кастрычніка 2016. Плануецца друкаванне зборніка лерпшых прызентацый.

Канферэцыя арганізавана ў межах праграмы “Strengthening the Cooperation with Civil Societies in the Countries of the Eastern Partnership and Russia”.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Глядзіце таксама: