У Вугоршчыну на летнік вучыцца вырашаць канфлікты!

З 31 жніўня па 7 верасня Эразмус+ ладзіць міжнародны летнік “Вырашай канфлікты – змагайся з расізмам і ксенафобіяй”. Летнік пройдзе ў Вучогршыне ў мясцовасці Левелек на турыстычнай базе. Прыбыць на месца правядзення неабходна ў першай палове дня 31-ага жніўня, ад’езд – раніцай 7 верасня. Навучальны курс скіраваны да моладзевых працаўнікоў і лідараў, якія працуюць з рознымі культурнымі групамі, маргіналізаванай моладзю, у тым ліку з маладымі ўцекачамі і мігрантамі, прадстаўнікамі меншасцяў і г.д. Асноўныя тэмы праекта – канфлікталогія і вырашэнне канфліктаў, а менавіта:

  • рэгуляванне і рэканструкцыя постканфліктных сітуацый;
  • барацьба супраць расізму і ксенафобіі;
  • міжнацыянальны і міжрэлігійны дыялог.

Краіны-ўдзельніцы: Харватыя, Беларусь, Польшча, Македонія, Балгарыя, Іспанія, Італія, Літва і Славаччына. Больш падрабязную інфармацыю абраныя ўдзельнікі атрымаюць а арганізатараў.

​Чаго чакаюць:

  • узрост 18+;
  • наяўнасць досведу працы з моладдзю (моладзевыя працаўнікі, лідары і актывісты);
  • удзел у моладзевай працы на сённяшні дзень;
  • імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;
  • валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.

Умовы:

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Для ўдзелу неабходна заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра.

Як падацца:

Запоўніць анкету па спасылцы да 7 ліпеня.

Боьш інфармацыі – тут.