Удасканаліць сябе з праграмай Hubert Humphrey

Праграма Hubert Humphrey шукае маладых прафесіяналаў, якія жадаюць удасканаліць свае здольнасці шляхам абмену ведамі, і запрашае ў ЗША.

Удзельнікі праграмы будуць вучыцца і працаваць у адным з універсітэтаў ЗША (ўдзельнікі не могуць абіраць універсітэт самі). Яны аб’яднаюцца ў невялікія групы па 7-15 чалавек згодна з іх інтарэсамі і прафесійнымі навыкамі.

Цягам праграмы стыпендыяты будуць наведваць курсы, канферэнцыі, удзельнічаць у практычных занятках. Праграма распрацавана для наступных дысцыплін:

  • Agricultural and Rural Development
  • Communications/Journalism
  • Economic Development
  • Educational Administration, Planning and Policy
  • Finance and Banking
  •  Higher Education Administration
  •  HIV/AIDS Policy and Prevention
  •  Human Resource Management
  •  Law and Human Rights
  • Natural Resources, Environmental Policy, and Climate Change
  •  Public Health Policy and Management
  •  Public Policy Analysis and Public Administration
  •  Substance Abuse Education, Treatment and Prevention
  • Teaching of English as a Foreign Language
  • Technology Policy and Management
  • Trafficking in Persons Policy and Prevention
  • Urban and Regional Planning

Сёлета ў праграме возьмуць удзел 200 чалавек.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень бакалаўра ці эквівалент;
  • мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу;
  • адсутнасць (ці мінімальная наяўнасць) досведу працы ў ЗША;
  • лідарскія здольнасці;
  • праца ў грамадскіх арганізацыях;
  • валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары цалкам аплочваюць навучанне і курсы ангельскай мовы, калі яны неабходны, пражыванне і медыцынскае страхаванне, вучэбныя матэрыялы, міжнародны пералёт з дому ў ЗША і ў зваротны бок, экскурсіі, удзел у канферэнцыях і разнастайных адукацыйных мерапрыемствах.

Дэдлайн падачы заявак розны для кожнай краіны, таму дадаткова трэба даведвацца ў амбасадзе ЗША альбо камісіі праграмы Fulbright. Яны разгледзяць заяўку і перададуць яе на далейшы разгляд у Вашынгтон, у офіс міжнароднай адукацыі Institute of International Education да 1 жніўня 2016 года.

Падрабязней аб праграме можна даведацца тут.