Удзел моладзі ў грамадстве: сімпозіум у Страсбуры

Еўрапейская камісія разам з Саветам Еўропы адкрываюць прыём заявак на cімпозіум “Будучыня палітычнага ўдзелу моладзі: пытанні, выклікі і магчымасці”.

Калі: 18-20 верасня 2019 года.
Дзе: Страсбур, Францыя.

Cімпозіум дае магчымасць для абмена досведам і ведамі ў сферы палітычнай актыўнасці моладзі. Галоўная мэта – натхніць і надаць сіл для далейшых дзеянняў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • добры ўзровень англіскай мовы (працоўная);
  • магчымасць знаходзіцца на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу;
  • сувязь з палітычнай альбо грамадзянскай арганізацыяй.

Таксама чакаюць маладых палітычных актывістаў, інфлюэнсараў і людзей, актыўных у медыа, маладых мастакоў, якія выкарыстоўваюць узаемадзеянне з грамадствам у сваёй дзейнасці, выкладчыкаў, людзей, што працуюць у сферы моладзевай адукацыі, асобаў, дзейных у палітыцы, даследвальнікаў.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць транспратныя выдаткі, даюць жыллё і харчаванне.

Дэдлайн падачы заяўкі – 22 красавіка 2019 года.

Задаць пытанні можна па адрасе youth-partnership@partnership-eu.coe.int.

Больш падрабязнасцей пра неабходныя дакументы, а таксама анлайн-фармуляр можна знайсці па спасылцы.