Украінская адукацыя: шукаем адказы!

З 14 па 17 сакавіка ў Менску праходзіць серыя адкрытых мерапрыемстваў пра вышэйшую адукацыю ва Украіне.

Мерапрыемствы:

  • 14 сакавіка, 18:00, Прэс-клюб

Лекцыя эксперта Сяргея Курбатава на тэму акадэмічнай дабрасумленнасці: як перамагчы плагіят у студэнцкіх і навуковых працах, лёсы навукоўцаў і чынавецтва, чые дыпломы не пацвердзіліся, і гісторыя стварэння незалежнай агенцыі па кантролі якасці адукацыі. Рэгістрацыя тут.

  • 16 сакавіка, 18:00, Прэс-клюб

Эксперткі Украінскай Асацыяцыі Студэнтаў (УАС) раскажуць пра студэнцкі актывізм ва Украіне. У некаторых ВНУ Украіны ўжо Балонскі працэс, а некотрыя больш нагадваюць вітанні з СССР, Міністэрства Адукацыі цалкам абнавілася пасля 2013 году, але дагэтуль некаторыя рашэнні зусім не-еўрапейскія – што ў такой сітуацыі рабіць студэнт_кам? Адказ – на лекцыі-дыскусіі з тымі, хто стаіць у вытокаў новых рэформ украінскай адукацыі. Рэгістрацыя тут.

  • 17 сакавіка, 12:00 – 18:00, прастора KOMNATA 3/0/2 (Мінск, Леніна, 50-302)

Воркшоп па арганізацыйным развіцці студэнцкіх арганізацый ад эксперткі УАС Лізы Шчапяцільнікавай. Будзем шукаць адказы на пытанні: як зрабіць сваю арганізацыю ўстойлівай да змены дэкан_ак і іншых перыпецій ва ўніверы? Адкуль браць матываваную каманду і як уплываць на сваю адукацыю? Дзённы інтэнсіў для тых, хто хоча развіваць уласную ці ўплываць на існуючыя арганізацыі студэнцкага самакіравання. Рэгістрацыя тут.