Украінскі канфлікт: аналізуюць журналісты

Міжнародная журналісцкая калегія Вольнага ўніверсітэта Берліна запрашае маладых журналістаў і навукоўцаў з Расеі, Украіны, Беларусі і іншых краін Усходняга партнёрства на канферэнцыю.

Мэта канферэнцыі — абмен вынікамі даследванняў і досведу ў дачыненні да ролі сацыяльных медыяў ва ўкраінскім канфлікце.

Працоўная мова — ангельская.

Тэмы дыскусіі:

  • новыя медыі ў стварэнні кантэнту: як і навошта яны выкарыстоўваюцца?
  • як змяніліся метады працы журналістаў, у асаблівасці падчас вайны ці канфлікту, з таго часу, як існуюць новыя медыі?
  • якія пазітыўныя і негатыўныя наступствы ў гэтым ёсць для стварэння кантэнту?
  • у чым цэнтральныя праблемы канфлікту?
  • прэзентацыя вынікаў даследванняў наконт ролі новых медыяў ва ўкраінскім канфлікце
  • аналіз медыякантэнту з перспектывы краін-удзельніц
  • журналісцкая этыка і нарматыўная пастаноўка пытанняў
  • дакладнасць і давер у незалежнай журналістыцы.

Як падацца

Для падачы заяўкі неабходна запоўніць кароткую анкету і даслаць яе на адрас spielhagen@zedat.fu-berlin.de.

Дэдлайн — 23 кастрычніка 2015 г.

Глядзіце таксама: