Улётнае лета: фестываль вандровак “Самаход” запрашае

Ініцыятыва “Ў Беларусі і Еўропу – без візы” запрашае на вялікі 2-дзённы фестываль вандровак і адкрытасці “Самаход“.

Калі: 24-25 чэрвеня 2017 года.
Дзе: культурны цэнтр “Корпус”, праспект Машэрава, 9/8, Мінск.

Цягам двух дзён можна будзе бясплатна паслухаць лекцыі дасведчаных вандроўнікаў, прыгатаваць стравы розных краін, падцягнуць замежныя мовы праз кантакты з замежнікамі. У межах фестываля абмяркуюць перспектывы развіцця турызму пасля адмены візавага рэжыму, а таксама распавядуць пра адукацыйныя магчымасці за мяжой. Напрыканцы арганізатары падрыхтавалі бязвізавы канцэрт, у межах якога музыкі падтрымаюць адмену візавага рэжыму з ЕЗ для беларусаў.

У праграме:

  • разнастайныя лекцыі пра вандроўкі па экзатычных краінах (і не толькі);
  • “Жывая бібліятэка”;
  • лекцыя ад Adukacyja.info;
  • вечарына.

З падрабязнай праграмай можна пазнаёміцца на сайце. З пытаннямі звяртайцеся на е-адрас info@novisa.by альбо па тэлефоне +375 (25) 729-82-54.