UNICEF прапануе чатыры вакансіі

Прадстаўніцтва UNICEF у Беларусі шукае супрацоўнікаў у каманду – прапануе чатыры вакансіі.

Вакансіі:

  • HR-асістэнт;
  • асістэнт па тэхналогіях развіцця;
  • памочнік па адміністрацыйных пытаннях;
  • кансультант па ацэнцы інстытуцый для дзяцей з інваліднасцю.

Усе кандыдаты і кандыдаткі мусяць свабодна валодаць ангельскай і рускай мовамі, перадавымі навыкамі распрацоўкі і справаздачнасці, выдатнымі камунікатыўнымі і аналітычнымі здольнасцямі.

Каб адгукнуцца на вакансіі, неабходна запоўніць заяўку:

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • досвед працы ў сістэме ААН / ЮНІСЭФ ці іншай міжнароднай арганізацыі;
  • досвед працы і практычныя веды сістэмы рэсурсаў прадпрыемстваў (SAP);
  • прыярытэт досведу і ведаў у дачыненні да палітыкі, працэдур і кіруючых прынцыпаў сістэмы ААН / ЮНІСЭФ;
  • валоданне Microsoft Suite (уключаючы MS Word, MS Excel і MS PowerPoint).

Дэдлайн – 26 лістапада 2017 года (для пазіцыі кансультанта – 1 снежня).